Беларуская Служба

ЗША ўзмацняюць барацьбу з каранавірусам

30.07.2021 13:25
Злучаныя Штаты ўводзяць дадатковыя абмежаванні для федэральных работнікаў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/NARONG SANGNAK Dostawca: PAP/EPA

Гэта зроблена, каб прадухіліць распаўсюджванне варыянту дэльта-каранавірусу. Між тым, Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ва ўнутраным дакуменце паведамляе, што новы варыянт COVID-19 нашмат больш небяспечны, чым меркавалася раней.

Прэзідэнт Джо Байдэн яшчэ раз папярэдзіў, што амерыканскія федэральныя работнікі сутыкнуцца з больш частымі тэстамі ды новымі абмежаваннямі, калі не будуць прышчэплены. Армія ўводзіць такія ж патрабаванні.

Прэзідэнт Байдэн таксама заклікаў дзяржаўных чыноўнікаў увесці прэміі ў памеры 100 долараў для ўсіх, хто жадае зрабіць прышчэпку. Ён таксама папрасіў амерыканцаў насіць маскі ў зачыненых памяшканнях у адпаведнасці з новымі рэкамендацыямі санітарных органаў.

- Мы павінны насіць маскі, каб абараніць адзін аднаго і спыніць распаўсюджванне віруса.
Між тым, Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША заявіў, што варыянт Дэльта можа распаўсюдзіцца нават хутчэй, чым меркавалася раней, гэтак жа лёгка, як і воспа. Эксперты сцвярджаюць, што яго могуць разносіць як прышчэпленыя, так і непрышчэпленыя людзі.

У ЗША 57 працэнтаў дарослых прайшлі поўную вакцынацыю. Найбольшы працэнт такіх людзей сярод пажылых амерыканцаў ва ўзросце 65 гадоў і больш.

ПР/юл