Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з каліфарнійскімі беларусамі са сферы ІТ

31.07.2021 11:53
Прадстаўнікі галіны прызналі, што гатовыя дапамагаць беларусам розным чынам. 
 .
Сустрэча С.Ціханоўскай з беларусамі КаліфорнііКадр з відэа

Святлана Ціханоўская сустрэлася з групай беларусаў, якія жывуць у Каліфорніі і працуюць у сферы ІТ. Яны абмеркавалі, як ужо цяпер і ў перспектыве айцішнікі могуць дапамагаць роднай краіне.

Прадстаўнікі галіны прызналі, што гатовыя дапамагаць розным чынам. -Нам патрэбная платформа, дзе можна знайсці беларусаў, якім патрэбная дапамога. Сабраць інфармацыю, хто і ў якой сферы можа працаваць. І пачаць працу з гэтага, - гаварылі ўдзельнікі сустрэчы.

Гаворка ішла пра тое, што можна адкрываць ментарскія праграмы для тых, хто хоча знайсці працу ў ІТ; рэгулярна ахвяроўваць сродкі на праекты і людзям, якія змагаюцць з пераследам; ствараць анлайн-ініцыятывы, якія дапамогуць пратэстам.

Святалана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Крэмніевай даліны.

Учора яна правяла сустрэчу з 66-м дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, палітолагам і філосафам Фрэнсісам Фукуямам.

ав