Беларуская Служба

Канстытуцыя Чэхіі будзе гарантаваць права абараняць сябе і іншых з выкарыстаннем зброі

03.08.2021 16:12
Адпаведную папраўку па гэтай справе падпісаў сёння прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Brett_Hondow/pixabay.com/CC0 Public Domain

Канстытуцыя Чэхіі будзе гарантаваць права абараняць сябе і іншых з выкарыстаннем зброі. Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман падпісаў сёння адпаведную папраўку па гэтай справе. Папраўка з'яўляецца рэакцыяй на палітыку Еўрапейскай камісіі, накіраваную на абмежаванне доступу да агнястрэльнай зброі.

Больш за сто тысяч чалавек у Чэхіі раней падпісалі петыцыю, у якой выказвалі супраціў дзеянням камісіі. Да Хартыі асноўных правоў і свабод, якая зʼяўляецца часткай Канстытуцыі Чэхіі, будзе дададзенае палажэнне, у якім гаворыцца, што «права на абарону ўласнага жыцця або жыцця іншага чалавека, нават з ужываннем зброі, гарантуецца ва ўмовах прадугледжаных законам». Змена ўступіць у сілу з 1 верасня.

аз