Беларуская Служба

Муж Ціманоўскай таксама атрымаў польскую гуманітарную візу

04.08.2021 16:11
Крысціна Ціманоўская прыляцела з Токіа ў Вену, паведамілі ВВС і агенцтва Reuters.
Крысціна ЦіманоўскаяPAP/EPA/JIJI PRESS

Крысціна Ціманоўская прыляцела з Токіа ў Вену, паведамілі ВВС і агенцтва Reuters. Самалёт з беларускай спартсменкай на борце прызямліўся ў аэрапорце Вены некалькі хвілін пасля 15.00 гадзіны. Са сталіцы Аўстрыі беларуска павінна накіравацца ў Варшаву.

Прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер паведаміў, што польскую гуманітарную візу атрымаў таксама муж Ціманоўскай, які некалькі дзён таму з’ехаў з Беларусі ва Украіну.

аз