Беларуская Служба

Еўрапейская камісія абвяргае абвінавачанні супраць Польшчы ў справе мігрантаў

16.09.2021 16:22
Прэс-сакратар Камісіі падкрэсліў, што для мінскага рэжыму недапушчальна выкарыстоўваць людзей для палітычнага ціску на Еўрапейскі Саюз.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

Еўрапейская камісія абвяргае абвінавачванні супраць Польшчы ў справе няправільнага абыходжання з мігрантамі. Адказнасць за сітуацыю нясе Аляксандр Лукашэнка, заявіў прэс-сакратар Камісіі Петэр Стано, які адказаў на пытанні журналістаў аб жорсткім абыходжанні з бежанцамі з боку памежных службаў Польшчы.

Прэс-сакратар Камісіі падкрэсліў, што для мінскага рэжыму недапушчальна выкарыстоўваць людзей для палітычнага ціску на Еўрапейскі Саюз. «Нягледзячы на тое, што становішча бедных людзей, якія затрымаліся паміж беларускай і еўрапейскай мяжой, складанае, гэта вынік дзеянняў Лукашэнкі, які падманвае баязліва і бесчалавечна і пераконвае гэтых людзей прыехаць у Беларусь і паспрабаваць уехаць у Еўрасаюз», – дадаў прадстаўнік камісіі.

Учора выкарыстанне мігрантаў рэжымам у Мінску асудзіла старшыня Камісіі Урсула фон дэр Ляен. Яна назвала гэтыя дзеянні гібрыднай атакай і запэўніла ў падтрымцы Польшчы, Літвы і Латвіі, якія змагаюцца з міграцыйным ціскам з боку беларускіх уладаў.

ав

Колькасць замежнікаў, якія легальна жывуць і працуюць у Польшчы, сістэматычна расце

16.09.2021 08:41
За год колькасць легальна працаўладкаваных замежнікаў вырасла на 35 працэнтаў.