Беларуская Служба

Больш за дзесяць тысяч мігрантаў утварылі цэлы горад на мяжы Мексікі і ЗША

18.09.2021 10:59
 У асноўным, гэта - мігранты з Нікарагуа, Венесуэлы, Гаіці і нават Кубы.
ІлюстрацыяPAP/EPA/Juan Manuel Blanco

Больш за дзесяць тысяч мігрантаў утварылі цэлы горад прама пад мостам на мяжы Мексікі і ЗША ў раёне Сьюдад-Акунья. У асноўным, гэта - мігранты з Нікарагуа, Венесуэлы, Гаіці і нават Кубы.

Улады Сьюдад-Акуньі і размешчанага праз мяжу ад яго амерыканскага гарадка Дэль-Рыа ў штаце Тэхас ацэньваюць сітуацыю як надзвычайную. Кантрольна-прапускныя пункты на мяжы не ў стане хутка задакументаваць такую колькасць людзей, многія з якіх прыбылі на мяжу з дзецьмі. У большасці з іх ёсць толькі абмежаваны запас вады і ежы. Санітарных умоў, арганізаваных тут у паходным парадку, таксама на ўсіх не хапае. У дадатак, тэмпература паветра ўдзень падымаецца да 37 градусаў.

Тысячы перасяленцаў спрабуюць пранікнуць у Злучаныя Штаты праз мяжу нелегальна. На працягу жніўня памежныя службы ЗША арыштавалі амаль 200 тыс. нелегальных парушальнікаў мяжы. Пры гэтым тыя, каму ўдалося прабрацца ў Тэхас, часам па начах таемна здзяйсняюць вылазкі назад у Мексіку, каб назапасіцца ежай.

Шмат у чым наплыў мігрантаў да амерыканскай мяжы тлумачыцца тым, што многія замежнікі вераць, што з прыходам у Белы дом дэмакратаў іміграцыйныя законы і правілы будуць менш жорсткімі, і шанцы на тое, каб быць дапушчанымі ў ЗША, павялічацца. Пры гэтым, адміністрацыя Байдэна падвяргаецца крытыцы з абодвух бакоў: рэспубліканцы абвінавачваюць прэзідэнта ў тым, што гэта яго іміграцыйная палітыка прывяла да крызісу на мяжы, а аднапартыйцы-дэмакраты лічаць, што Белы дом робіць недастаткова для таго, каб дапамагчы мігрантам.

golosameriki.com/эж

Караван мігрантаў ідзе праз Мексіку ў бок ЗША

05.09.2021 12:35
Акрамя найбольш шматлікай групы бежанцаў з Гандураса, у караване ёсць таксама кубінцы, венесуэльцы і гаіцяне.