Беларуская Служба

Украіна пратэстуе супраць выбараў у Дзярждуму ў Крыме і на Данбасе

18.09.2021 15:44
Прыцягненне да галасавання грамадзян Украіны, якія пражываюць на часова акупаванай тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, як і амаль 1,5 млн выбаршчыкаў, якія цяпер пражываюць у часова акупаваным Крыме, істотна сказяць вынікі выбараў у Дзярждуму РФ і ў цэлым ставяць пад сумнеў іх легітымнасць.
ІлюстрацыяPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы пратэст і асуджае супрацьпраўную арганізацыю і правядзенне Расійскай Федэрацыяй 17-19 верасня 2021 года выбараў дэпутатаў у Дзяржаўную Думу РФ на часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль і прымусовае прыцягненне да ўдзелу ў гэтых выбарах грамадзян Украіны па выдадзеных ім незаконным спосабам пашпартамі грамадзян РФ на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласцях.

«Разглядаем арганізацыю і правядзенне незаконнага галасавання як працяг грубых парушэнняў Расіяй дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – гаворыцца ў заяве МЗС Украіны, апублікаванай 17 верасня.

«Правядзенне Расейскай Федэрацыяй выбараў на тэрыторыі часова акупаваных Аўтаномнай Рэспублікі Крым і г. Севастопаль з'яўляецца незаконным, а іх вынікі не будуць мець ніякіх юрыдычных наступстваў», – падкрэслілі ў МЗС Украіны.

Акрамя таго, адзначаецца, што прыцягненне да галасавання грамадзян Украіны, якія пражываюць на часова акупаванай тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях, як і амаль 1,5 млн выбаршчыкаў, якія цяпер пражываюць у часова акупаваным Крыме, істотна сказяць вынікі выбараў у Дзярждуму РФ і ў цэлым ставяць пад сумнеў іх легітымнасць.

iar/эж

Павел Усаў: Паспяховае «Разумнае галасаванне» можа паспрыяць крызісу нестабільнасці ў крамлёўскіх элітах

06.09.2021 18:34
Улады Расіі нават забаранілі інтэрнэт-пашукавікам выдаваць гэта словазлучэнне ў выніках пошуку.