Беларуская Служба

З нагоды 30-годдзя арганізацыі, Wspólnota Polska узнагародзіць Пачобута і Борыс

18.09.2021 12:53
Лідары Саюзу палякаў Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут ужо амаль шэсць месяцаў зʼяўляюцца палітычнымі вязнямі рэжыму Лукашэнкі.
.   .    2021
А. Борыс і А. Пачобут з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі Крыніца: Польскае радыё

Арганізацыя Wspólnota Polska (па-бел. «Польская супольнасць» адзначае 30-годдзе сваёй дзейнасці. Гэтая арганізацыя падтрымлівае палякаў замежжа.

Старшыня Асацыяцыі Wspólnota Polska Дар'юш Пётр Баніслаўскі паведаміў, што важная ўзнагарода арганізацыі Wspólnota Polska ім. прафесара Анджэя Стэльмахоўскага будзе ўручаная прадстаўнікам Саюза палякаў Беларусі. Гэтая арганізацыя зараз перажывае вельмі складаны момант, лідары Саюзу палякаў Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут ужо амаль шэсць месяцаў зʼяўляюцца палітычнымі вязнямі рэжыму Лукашэнкі, кажа Дарʼюш Пётр Баніслаўскі:

-Таксама шмат іншых асобаў церпяць праз пераслед рэжыму. Такім сімвалічным жэстам мы хочам паказаць, што мы высока цэнім іх дзеянні, накіраваныя на захавання польскасці.

Таксама з нагоды 30-годдзя арганізацыі Сусветнаму цэнтру польскай дыяспары ў Пултуску будзе прысвоена імя Ігнацы Яна Падэрэўскага – польскага піяніста, кампазітара, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча часоў аднаўлення незалежнасці Польшчы.

Падрабязную праграму святкавання 30-годдзя арганізацыі Wspólnota Polska можна знайсці на сайце Wspolnotapolska.org.pl. Урачыстасці праходзіць пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, а галоўным інфармацыйным партнёрам урачыстасцяў стала Польскае радыё.

iar/эж

Анджэй Пачобут намінаваны да ўзнагароды «За свабоду слова»

27.08.2021 08:45
Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбудзецца ўвечары ў панядзелак 30 жніўня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.

Лукашэнка шантажуе лідараў СПБ

27.08.2021 09:15
Паводле каментатараў, такім чынам дыктатар адчайна шукае галасоў, якія пацвердзілі б легітымнасць ягонай улады.

Анджэй Пачобут атрымаў медаль «За свабоду слова»

31.08.2021 08:21
Журналіст і актывіст СПБ атрымаў гэтую прэстыжную ўзнагароду ў катэгорыі «СМІ».