Беларуская Служба

Колішнія чэмпіёнка свету па шахматах Нона Гапрындашвілі падала ў суд на Netflix

18.09.2021 14:06
Абразай Гапрындашвілі лічыць той факт, што ў серыяле Netflix яна названая рускай, хоць сцэнарысты ведалі, што яна грузінка
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Легендарная грузінская шахматыстка, пяціразовая чэмпіёнка свету Нона Гапрындашвілі падала судовы пазоў супраць амерыканскай кампаніі Netflix з-за папулярнага міні-серыяла «Ход каралевы». Пра гэта паведаміла ў пятніцу, 17 верасня, агенцтва «Навіны-Грузія».

Экс-чэмпіёнка патрабуе, каб Netflix выплаціў ёй 5 млн долараў кампенсацыі і выключыў з серыяла эпізоды, у якіх прадстаўлена ілжывая інфармацыя пра яе. «Netflix нахабна і свядома хлусіў пра дасягненні Гапрындашвілі з таннай і цынічнай мэтай «раздуць драму», стварыўшы ўражанне, быццам яго выдуманая гераіня здолела зрабіць тое, што не зрабіла ніводная іншая жанчына, уключаючы Гапрындашвілі», – пазначана ў пазове.

Яшчэ адной абразай Гапрындашвілі лічыць той факт, што ў серыяле Netflix яна названая рускай, хоць сцэнарысты ведалі, што яна грузінка. «Грузіны пацярпелі ад панавання Расіі, калі былі часткай Савецкага Саюза, а затым падвергнуліся ўварванню з боку Расіі», – адзначаецца ў пазове. Інтарэсы экс-чэмпіёнкі свету прадстаўляе група амерыканскіх і Грузінскіх юрыстаў.

Створаны ў 2020 годзе серыял зняты паводле аднайменнага рамана Уолтара Тэвіса, ён атрымаў некалькі прэстыжных прэмій і стаў самым самым папулярным міні-серыялам у гісторыі Netflix: за першыя чатыры тыдні яго паглядзелі 62 млн чалавек. У цэнтры сюжэту – жыццё выдуманага персанажа: шахматысткі Бэт Харман.

паводле dw/эж