Беларуская Служба

Еўракамісія прапануе ўвесці ў ЕC аднатыпны падзараднік

23.09.2021 17:28
Такія крокі, паводле Бруселя, павінны дапамагчы значна знізіць колькасць электронных адкідаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.FreePhotosART/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейская камісія прапануе ўвесці адну зарадную прыладу для смартфонаў, планшэтаў, камер і навушнікаў. Брусель прадставіў заканадаўчыя прапановы па гэтым пытанні. Ён тлумачыць гэта чаканнямі спажыўцоў і эколагаў. Такія крокі павінны дапамагчы значна знізіць колькасць электронных адкідаў.

Еўракамісія нагадала, што па яе ініцыятыве больш за 10 гадоў таму вытворцы мабільных тэлефонаў і мабільных электронных прыладаў добраахвотна спрабавалі стандартызаваць зарадныя прылады. З больш чым 30 тыпаў на рынку ў цяперашні час існуюць тры тыпы падзараднікаў, але праблема цалкам не вырашана.

Многія вытворцы пачалі прапаноўваць зарадку праз порт USB, але на гэта не пагадзіўся амерыканскі гігант Apple.
Зараз Еўракамісія вырашыла, што добраахвотны падыход будзе заменены нарматыўнымі актамі, якія прымусяць вытворцаў адаптавацца да еўразвязаўскіх патрабаванняў.

Каб правілы ўступілі ў сілу, іх спачатку павінны зацвердзіць дзяржавы-члены і Еўрапейскі парламент. Уся працэдура можа зацягнуцца на 3-4 гады.

IAR/аз