Беларуская Служба

Анджэй Дуда сустрэўся з польскай дыяспарай у амерыканскім Ліндэне

24.09.2021 08:38
17 палякаў, якія жывуць у ЗША, атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды ад прэзідэнта Анджэя Дуды.
АНджэй Дуда падчас візіту ў ЗША PAP/Grzegorz Jakubowski/KPRP

Прэзідэнт сустрэўся з палякамі ў Ліндэне, штат Нью-Джэрсі. Гэта частка візіту Анджэя Дуды ў рэгіён Нью-Ёрка.

На сустрэчу з прэзідэнтам прыехала некалькі сотняў палякаў з Ліндэна і Нью-Ёрка. Анджэй Дуда ўзнагародзіў 17 палякаў за іх дзейнасць на карысць мясцовай супольнасці, а таксама ўручыў пяці польскім установам польскія сцягі.

Анджэй Дуда падзякаваў палякам за захаванне нацыянальных традыцый і культуры. «Вы кожны дзень прыкладаеце руку, каб тут захавалася польскасць. Вялікі дзякуй за гэта. Я хацеў бы падзякаваць бацькам, якія штодня прыкладаюць намаганні, каб выхоўваць сваіх дзяцей, выхоўваць іх на польскай мове, якія выкладаюць польскую мову дома, якія аддаюць сябе і аддаюць сваіх дзяцей у польскія школы», – сказаў ён.

Прэзідэнт таксама заклікаў суайчыннікаў, якія жывуць у ЗША, вярнуцца ў Польшчу. «У Польшчы бяспечна, ціха, у нас яшчэ шмат прыгожай прыроды», – сказаў прэзідэнт.

У Ліндэне жыве адна з самых вялікіх польскіх дыяспар у ЗША. Там жыве 15 тысяч палякаў.

ав

Калі Nord Stream 2 будзе незаконна запушчаны, то Еўракамісія можа прыпыніць яго працу

22.09.2021 11:38
Ежы Бузэк і група больш за 40 еўрадэпутатаў нагадала Бруселю, што Еўракамісія мае магчымасці прыпыніць працу Nord Stream 2.