Беларуская Служба

Ва Украіне рэкордная колькасць хворых з Covid-19 з красавіка – больш за 9000

24.09.2021 13:15
У сувязі з вялікім ростам захворвання ўся краіна апынулася ў г. зв. жоўтай эпідэмічнай зоне з больш жорсткімі абмежаваннямі.
.
.Photo:jardin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ва Украіне за апошнія суткі выяўленыя больш за 9 тысяч каранавірусных інфекцый, 140 пацыентаў з Covid-19 памерлі, паведаміла ў пятніцу Міністэрства аховы здароўя краіны. Гэта самы высокі штодзённы баланс інфекцый з красавіка.

У чацвер было пацверджана 9058 інфекцый SARS-CoV-2, у тым ліку 849 сярод дзяцей і 137 медыцынскіх работнікаў. Найбольшая колькасць інфекцый выяўлена ў Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласцях.

У сувязі з вялікім ростам захворвання ўчора ўся краіна апынулася ў г. зв. жоўтай эпідэмічнай зоне з больш жорсткімі абмежаваннямі. Згодна з паведамленнямі ўладаў, абмежаванні не распаўсюджваюцца на месцы, дзе супрацоўнікі і кліенты прышчэплены, маюць адмоўны вынік тэста або нядаўна перахварэлі кавідам.

З пачатку пандэміі ва Украіне было зарэгістравана амаль 2,4 мільёна інфекцый і 55,4 тысячы лятальных сыходаў.

Амаль 5,4 мільёна з 41 мільёна жыхароў краіны цалкам вакцынаваны. У сераду ўлады абвясцілі аб увядзенні абавязковых прышчэпак для прадстаўнікоў пэўных прафесійных груп: чыноўнікаў і работнікаў адукацыі.

ав

Палякі змогуць прывіцца трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

23.09.2021 12:32
Прывіцца трэцяй дозай змогуць пацыенты з паніжаным імунітэтам, супрацоўнікі службы аховы здароўя і асобы, якім больш за 50 гадоў.