Беларуская Служба

Пераходны цэнтр для імігрантаў на мяжы Германіі з Польшчай запаўняецца

24.09.2021 16:22
Не хапае месцаў у пераходным цэнтры для імігрантаў каля Франкфурта-на-Одэры.
ІлюстрацыяPAP/EPA/ALLISON DINNER

Колькасць людзей, якія трапляюць у Германію з Беларусі праз Польшчу і Літву, расце. За апошнія тыдні 900 чалавек былі накіраваны ў цэнтр, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў Брандэнбурга Марцін Бурмейстэр.

За апошнія два месяцы, акрамя тых, хто шукае прытулку, было каля 400 т.зв другасных мігрантаў, якія прыехалі ў Германію праз іншыя краіны ЕС, піша Die Welt. Гэта прывяло да сітуацыі, што аб'ект, прызначаны для праходжання каранціну, ужо амаль запоўнены. Таму на тэрыторыі абʼекта прэвентыўна ўсталяваны намёты.

«Мы маем справу з павелічэннем колькасці бежанцаў. Гэта, вядома, павялічвае праблемы для прыёмнага пункта, каб ён мог у поўнай меры забяспечыць парадак, бяспеку і гігіену. Да гэтага часу гэта было магчыма без якіх-небудзь абмежаванняў», – тлумачыць Бурмейстэр.

Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, за апошнія тыдні павялічылася колькасць незаконных спробаў перасячэння польска-германскай мяжы. У жніўні паліцыя зафіксавала 474 выпадкі незаконнага перасячэння мяжы. На працягу трох тыдняў верасня каля 760 чалавек незаконна перасеклі мяжу (або былі незаконна перавезеныя).

«Федэральная паліцыя цесна супрацоўнічае з польскімі ўладамі, каб супрацьстаяць гэтай практыцы», – падкрэслівае Die Welt.

ав

Польска-беларуская мяжа: 271 спроба перасячэння, адна смерць мігранта

24.09.2021 09:39
З пачатку верасня памежная служба зафіксавала больш за 5 тысяч спробаў незаконнага перасячэння польскай мяжы з Беларуссю.