Беларуская Служба

Квебек змагаецца з праціўнікамі прышчэпак на COVID

25.09.2021 17:21
Праціўнікі вакцынацыі ў франкамоўнай правінцыі Квебек не змогуць арганізаваць дэманстрацыі каля школ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/JAMES ROSS (RESEND) Dostawca: PAP/EPA

 Забарона распаўсюджвацца таксама на дэманстрацыі перад бальніцамі і паліклінікамі. Урад правінцыі ўнёс у законапраект, і парламент імгненна яго прыняў.

Урад прэм'ер-міністра Франсуа Лего папрасіў парламент хутка прыняць законапраект аб забароне дэманстрацый, звязаных з COVID-19, у 50 метрах ад школ, дзіцячых садоў і ясляў, бальніц, паліклінік і цэнтраў вакцынацыі. Акрамя таго, гэты акт уводзіць магчымасць судовай забароны дадзенай дэманстрацыі і нават забароны на яе падрыхтоўку.

Чакаецца, што закон будзе дзейнічаць не даўжэй за заканчэнне надзвычайнага становішча ў Квебеку і не даўжэй за 30 дзён, але ў законе ёсць палажэнне, якое дазваляе ўраду падоўжыць гэты тэрмін.

Іншая папраўка ўдакладняе, што закон не забараняе супрацоўнікам датычных устаноў баставаць, напрыклад, у сувязі з патрабаваннем забяспечыць лепшыя ўмовы працы.

Дэманстрантам і арганізатарам пагражаюць штрафам ад 1000 да 6000 канадскіх долараў за парушэнне дадзенага правіла. Тыя, хто запалохвае або пагражае людзям, якія ўваходзяць у будынкі, згаданыя ў законе, могуць дадаткова быць аштрафаваныя на суму ад 2 000 да 12 000 канадскіх долараў.

Крымінальны кодэкс Канады ў арт. 423 прызнае злачынствам, якое караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў, гвалт і пагрозы, накіраванымі на тое, каб прымусіць іншую асобу ўстрымацца ад таго, на што яна мае права.

У пачатку верасня «антывакцыністы» арганізавалі ў Канадзе, у правінцыях Брытанская Калумбія ды Антарыё, дэманстрацыі перад шпіталямі. Толькі ў пачатку мінулага тыдня па ўсёй Канадзе прайшлі дэманстрацыі супраць вакцынацыі.

Лекары і медсёстры заклікалі стварыць ахоўныя зоны вакол медыцынскіх устаноў.

юл