Беларуская Служба

Расія выкрала формулу прышчэпкі AstraZeneca

11.10.2021 16:33
Расійскі шпіён фізічна скраў у кампаніі AstraZeneca формулу вакцыны. 
Fiolki szczepionki AstraZeneca
Fiolki szczepionki AstraZenecaPAP / EPA / RITCHIE B. TONGO

Контрвыведка Злучанага Каралеўства паведаміла ўраду, што яна валодае доказамі таго, што расійскі шпіён асабіста скраў з фірмы AstraZeneca формулу яе вакцыны супраць каранавіруса, якая потым выкарыстоўвалася для стварэння ў Расіі вакцыны «Спутнік V», паведамляе газета The Sun.

Як нагадвае выданне, у мінулым годзе контрразведка заяўляла, што яна на «больш чым 95%» упэўненая, што хакеры, звязаныя з Крамлём спрабавалі выкрасці з брытанскіх, амерыканскіх і канадскіх лабараторый, формулы вакцынаў супраць каранавіруса.

Цяпер англійскай контрвыведка ўпэўненыя, што расійскі шпіён фізічна скраў у кампаніі AstraZeneca формулу вакцыны. Іншая газета Daily Mail дадае, што незразумела толькі, вывез ці шпіён дакументацыю або флакон гатовага прадукту, які затым быў дастаўлены ў Расію і скапіяваны там.

Абедзве газеты адзначаюць, што тэхналогія вакцыны «Спутнік V» вельмі падобная на ўжытую кампаніяй AstraZeneca, а таксама на супадзенне ў часе паміж паведамленнем аб пачатку ў Вялікабрытаніі тэставання прэпарата на людзях і паведамленнях Расіі аб распрацоўцы вакцыны.

Брытанскі намеснік міністра ўнутраных спраў Дэміан Хайндс заявіў у панядзелак, 11 кастрычніка, што не можа каментаваць гэтую справу, але не супярэчыў інфармацыі, пададзенай у СМІ.

pap/эж

Шпіёны ГРУ актыўна вярбуюць у Польшчы

21.05.2021 15:51
Цікавіць іх абсалютна ўсё, што звязана з войскам ды крытычнай інфраструктурай.