Беларуская Служба

Па маршруце праз Беларусь у Германію прыбывае ўсё больш мігрантаў

13.10.2021 13:32
Іх колькасць рэзка павялічылася ў жніўні з узмацненнем правакацый Мінска на польска-беларускай мяжы.
 .
Сцяг Германіі.Photo:RalfWieckhorst /pixabay.com/CC0 Public Domain

Колькасць мігрантаў, якія прыбываюць у Германію па новым міграцыйным маршруце праз Беларусь расце, паведамляе нямецкая паліцыя. Са жніўня з гэтага напрамку ў Германію нелегальна прыбыло больш за 4 300 чалавек.

Гэтая тэндэнцыя адлюстроўваецца ў статыстычных дадзеных за першую палову 2021 года. Са студзеня па ліпень толькі 26 бежанцаў выкарысталі маршрут праз Беларусь, каб нелегальна апынуцца ў Германіі. Іх колькасць рэзка павялічылася ў жніўні з узмацненнем правакацый Мінска на польска-беларускай мяжы.

Паводле Федэральнай паліцыі Германіі, нелегальныя мігранты, гэта, перш за ўсё, грамадзяне Сірыі, Ірака, Емена і Ірана. Сітуацыя асабліва пагоршылася ў Брандэнбургіі, якая мяжуе з Польшчай. Міністэрства ўнутраных спраў гэтай зямлі паведамляе, што цэнтры для бежанцаў хутка запаўняюцца. З ростам хвалі мігрантаў змагаюцца таксама Саксонія і Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

IAR/аз