Беларуская Служба

У аўторак у Еўрапарламенце пройдуць дэбаты прa Польшчу

14.10.2021 17:32
У іх прыме ўдзел таксама прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

У аўторак раніцай у Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу пройдуць дэбаты аб Польшчы з удзелам прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага. Паводле карэспандэнткі Польскага радыё ў Бруселі, такое рашэнне прынялі старшыні палітычных фракцый у Еўрапарламенце. У дэбатах таксама возьме ўдзел старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Пасля нядаўняй пастановы польскага Канстытуцыйнага суда, які палічыў нязгоднымі з польскай Канстытуцыяй некаторыя палажэнні дамовы аб ЕС, у Еўрапарламенце зʼявіліся заклікі арганізаваць дэбаты на гэтую тэму і на тэму сітуацыі ў Польшчы.

Учора прадстаўнік польскага ўрада паведаміў, што прэмʼер Матэвуш Маравецкі звярнуўся з просьбай да старшыні Еўрапарламента ўдзельнічаць у такіх дэбатах. Гаворка ідзе пра магчымасць прадставіць пазіцыю Польшчы.

IAR/аз