Беларуская Служба

Падчас паказу фільма пра Галадамор невядомыя напалі на маскоўскі «Мемарыял»

15.10.2021 09:43
Інцыдэнт адбыўся падчас паказу гістарычнай драмы польскага рэжысёра Агнешкі Холанд «Гарэт Джонс», прысвечаны Галадамору ва Украіне.
Аўдыё

Група невядомых маладых людзей у масках уварвалася ў будынак праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Маскве, паведамляе арганізацыя ў чацвер, 14 кастрычніка. Інцыдэнт адбыўся падчас паказу гістарычнай драмы польскага рэжысёра Агнешкі Холанд «Гарэт Джонс», прысвечаны Галадамору ва Украіне.

Як піша «Новая газета» са спасылкай на актора Яўгена Радзько, невядомыя забраліся на сцэну і сталі выкрыкваць хорам «Ганьба» і «Далоў фашызм». Па словах Радзько, сілавікі адвялі траіх чалавек пасля таго, як іх затрымалі самі супрацоўнікі «Мемарыяла».

Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» з 2014 года знаходзіцца ў рэестр «замежных агентаў» у Расіі. 1 кастрычніка Цвярскі раённы суд Масквы аштрафаваў арганізацыю на 300 тысяч рублёў. Суд палічыў яе вінаватай у вытворчасці і распаўсюдзе матэрыялаў без маркіроўкі аб выкананні функцыі «замежнага агента».

паводле dw/эж

Польскі кінематограф раскрывае праўду пра Галадамор

25.10.2019 16:15
Новы фільм Агнешкі Голанд «Грамадзянін Джонс» выйшаў на экраны ў Польшчы.