Беларуская Служба

Французскія палітыкі падтрымліваюць рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы

15.10.2021 18:12
Газета «Le Monde» падлічыла, што пастанову Канстытуцыйнага суда Польшчы ўжо падтрымлівае дзесяць кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі.
Siedziba Trybunału Konstytucyjnego
Siedziba Trybunału KonstytucyjnegoTwitter.com/TK_GOV_PL

Чарговыя кандыдаты на выбарах прэзідэнта Францыі падтрымалі пастанову Канстытуцыйнага суда Польшчы аб вяршжэнстве нацыянальнга права на нормамі ЕЗ, якое было вынесена ў Варшаве 7 кастрычніка.

Вяршэнства Канстытуцыі над заканадаўствам ЕЗ падтрымалі сацыяліст Арно Мантэбур, правацэнтрысцкія палітыкі Ксаўе Бертран і былы кіраўнік перамоваў ЕЗ па справах «Брэксіту» Мішэль Барні. З пастановай Канстытуцыйнага суда Польшчы згодныя таксама лідары крайніх правых – Фларыян Філіп і Марын Ле Пен.

Газета «Le Monde» падлічыла, што пастанову Канстытуцыйнага суда Польшчы ўжо падтрымлівае дзесяць кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі. Сярод іх – Эрык Чоці, дэпутат ад Рэспубліканскай партыі, а таксама, на процілеглым полюсе палітычнай сцэны, прадстаўнік камуністаў Фаб'ен Русель. Яшчэ больш нечаканым выданне прызнала факт, што да іх далучыўся былы міністр прамысловасці, харызматычны Арно Мантэбур, які прадстаўляе Сацыялістычную партыю.

Ён заявіў, што хоць і «не мае ніякай сімпатыі да польскага ўраду», аднак «факт, што краіна-чалец ЕЗ хоча падкрэсліць перавагу нацыянальнага заканадаўства – гэта шлях, па якім павінна ісці Францыя. Канчаткова, палякі дэмакратычна выбралі свой урад. А ЕЗ заўсёды лічыў, што захаванне дагавораў важней дэмакратычных рашэнняў».

паводле rp.pl/эж

Польскі Канстытуцыйны суд выдаў вердыкт аб вяршэнстве польскай Канстытуцыі над еўрапейскім правам

08.10.2021 12:09
Гэта адказ польскіх улад на крытыку з боку Еўразвязу ўнутранай палітыкі ў Польшчы, напрыклад у сферы правасуддзя.

Масавыя пратэсты пракаціліся па Польшчы. Патрабавалі вяршэнства законаў ЕЗ над нацыянальнымі

11.10.2021 09:34
Асноўная акцыя праходзіла ў Варшаве, на Замкавай плошчы, дзе па дадзеных мэрыі, сабралася каля 100 тысяч чалавек.