Беларуская Служба

Алімпійскі агонь заззяў у Грэцыі

18.10.2021 14:22
Падчас урачыстай цырымоніі, група актывістаў разгарнула сцяг Тыбету, які ўжо больш за 70 гадоў акупаваны Кітаем. Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года.
   , , , 18  2021
Цырымонія запалення алімпійскага агню, Пелапанес, Грэцыя, 18 кастрычніка 2021 года PAP/EPA/POOL/Thanassis Stavrakis

У панядзелак, 18 кастрычніка на стадыёне антычнай Алімпіі на Пелапанескім паўвостраве быў запалены алімпійскі агонь. Прыкладна праз 100 дзён запалены факел прыбудзе ў Пекін, дзе 4 лютага пачнуцца зімовыя Алімпійскія гульні.

Старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах падкрэсліў, што Алімпійскія гульні заўсёды аб'ядноўвалі народы, і нагадаў, што старажытныя стваральнікі ідэі гульняў на час спартыўнай барацьбы прыпынялі ўзброеныя ці палітычныя канфлікты.

- Алімпійскія гульні ўзносяцца па-над усе адрозненні, якія нас падзяляюць. Алімпійскія гульні абʼядноўваюць чалавецтва ва ўсёй нашай разнастайнасці. У нашым далікатным свеце, дзе набіраюць сілу рознагалоссі, канфлікты і недавер. Алімпійскія гульні заўсёды наводзяць масты, ніколі не ўзводзяць сцены.

Падчас урачыстай цырымоніі запалення алімпійскага агню, група актывістаў разгарнула сцяг Тыбету, які ўжо больш за 70 гадоў знаходзіцца пад акупацыяй Кітая. Дэманстранты, якія пратэстуюць супраць прадстаўленню Пекіну права на правядзенне гульняў, былі затрыманыя службамі бяспекі і выведзеныя з тэрыторыі ўрачыстасці.

Запалены факел усю ноч будзе гарэць каля Акропаля, а заўтра будзе перададзены прадстаўнікам кітайскага алімпійскага аргкамітэту.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года.

iar/эж


Для Польшчы Алімпійскія гульні ў Токіа былі лепшымі ў бягучым стагоддзі

09.08.2021 17:59
14 медалёў – гэта вынік Польшчы на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Прэзідэнт падзякаваў польскім алімпійцам

12.10.2021 09:32
«Я хацеў бы падзякаваць вам за ўсе медалі, але я таксама хачу падзякаваць усім членам алімпійскай сям'і за іх адданасць спорту»