Беларуская Служба

Баевікі паралізавалі працу місіі АБСЕ на Данбасе

18.10.2021 13:31
Людзі, якія блакавалі працу місіі, патрабавалі вызваліць баевіка, якога нядаўна затрымала аператыўная група Узброеных сілаў Украіны.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjne PAP/DAVE MUSTAINE

Па дадзеных Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў Данецку, перад месцам, дзе размяшчалася місія АБСЕ, адбыліся «пратэсты». Сепаратысты ў Горлаўцы (39 км ад Данецка), спасылаючыся на рашэнне самаабвешчанага «мэра» гораду, перакрылі выхад супрацоўнікам місіі АБСЕ і забаранілі выходзіць з гасцініцы.

Людзі, якія блакавалі працу місіі, патрабавалі вызваліць баевіка, якога нядаўна затрымала аператыўная група Узброеных сілаў Украіны. Акрамя таго, сепаратысты заблакавалі місію ў вёсцы Крамянец (16 км ад Данецка).

У сувязі з гэтымі падзеямі АБСЕ паведаміла ўкраінскім СМІ, што праца місіі ў Данецкай вобласці прыпыненая, тады, як у частцы Луганскай вобласці, якая акупаваная сепаратыстамі, місія працягваецца.

iar/эж


На Усходзе Украіны няма ніякага мірнага працэсу

12.04.2021 15:45
Крэмль загаварыў з Украінай мовай Сталіна з 1939 года.

Парадаксальна, але большасць ваеннапалонных у Данбасе абвінавачваюць у шпіёнстве на карысць Украіны

19.05.2021 16:09
На гэтым тыдні адбылася прэзентацыя даклады пра абыходжанне з ваеннапалоннымі ў акупаванай Расіяй Усходняй Украіне.

Украінцы затрымалі расійскага шпіёна, які збіраў інфармацыю аб украінскіх сілах на Данбасе

12.08.2021 17:32
Шпіён быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі ваеннага характару і арыштаваны, паведамляе СБУ.