Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Польшча і Літва адказалі сумесна і рашуча на гібрыдную атаку Беларусі

20.10.2021 10:31
Заканчваецца двухдзённы візіт польскай прэзідэнцкай пары ў Літву.
   .
Анджэй Дуда ў Літве.PAP/Radek Pietruszka

Польшча і Літва адказалі сумесна і рашуча на гібрыдную атаку Беларусі, канстатаваў прэзідэнт Анджэй Дуда, які прыняў удзел у Канферэнцыі па нацыянальнай бяспецы ў Вільні.

У сваім выступленні кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліваў неабходнасць супрацоўніцтва ў рамках НАТА і Еўрасаюза:

- Каб паспяхова супрацьстаяць новым пагрозам неабходная супольная стратэгія з мэтай іх прадухілення і канцэнтрацыі стратэгіі краінаў НАТА. Зараз распрацоўваюцца два важныя дакументы, датычныя стратэгіі альянсу і супольнасці. Іх канчатковая версія павінна зводзіцца да поўнага супрацоўніцтва еўраатлантычнай супольнасці.

Паводле польскага прэзідэнта, паглыбленне супрацоўніцтва неабходнае для вырашэння бягучых выклікаў. Ён падкрэсліў значэнне Ініцыятывы «Рэгіён трох мораў», а таксама стварэнне энергетычных сувязей. Анджэй Дуда заявіў таксама, што перад абліччам пагрозаў з Усходу нельга дапусціць да падзелаў:

-Супраца Польшчы і Літвы, а таксама астатніх балтыйскіх краінаў і наогул краінаў рэгіёну – гэта тое, чаго нашыя супернікі з Усходняй Еўропы баяцца найбольш.

Раніцай Анджэй Дуда сустрэўся з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце, а таксама пабываў на могілках Росы.

Апошнім пунктам двухдзённага візіту польскай прэзідэнцкай пары ў Літве будзе святая імша ў Віленскай кафедральнай базіліцы.

IAR/аз