Беларуская Служба

Патрыярх Варфаламей быў шпіталізаваны ў ЗША

25.10.2021 10:31
Патрыярх адчуваў сябе дрэнна неўзабаве пасля прыбыцця з некалькідзённым візітам у ЗША.
Патрыярх ВарфаламейАвтор: Pvasiliadis - собственная работа, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8083247

Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей быў дастаўлены ў бальніцу неўзабаве пасля прыбыцця ў Вашынгтон у нядзелю, паведамілі ў Грэцкай праваслаўнай архідыяцэзіі Амерыкі. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе, прычынай стала стомленасць падарожжам. Патрыярх Варфаламей адчуваў сябе дрэнна перад нядзельнай службай у Сафійскім саборы ў Вашынгтоне, і па рэкамендацыі лекара, адправіўся ў бальніцу для назірання. Партыярх правядзе ноч у бальніцы і будзе выпісаны раніцай.

У нядзелю пачаўся 12-дзённы візіт 81-гадовага патрыярха ў ЗША. У панядзелак Варфаламей павінен сустрэцца ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, а таксама са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі, кіраўніком дыпламатыі ЗША Энтані Блінкенам і паслом Турцыі ў ЗША.

Чакаецца, што ў чацвер патрыярх атрымае тытул ганаровага доктара Каталіцкага універсітэта Нотр-Дам у штаце Індыяна. Гэта трэцяя паездка патрыярха Варфаламея ў ЗША.

PAP/аз