Беларуская Служба

У ААН пройдуць дэбаты пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю

25.10.2021 08:31
У сумеснай заяве ўдзельнікі плануюць асудзіць дзеянні рэжыму Лукашэнкі.
Сцяг ААНАўтар: See File history below for details.Denelson83, Zscout370 ve Madden - Flag of the United Nations from the Open Clip Art website. Modifications by Denelson83, Zscout370 and Madden. Official construction sheet here.(1946-presentUnited Nations) The United Nations flag code and regulations, as amended November 11, 1952, New York OCLC: 7548838., Г

У панядзелак пасол Польшчы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Кшыштаф Шчэрскі возьме ўдзел у дэбатах Камітэта Генеральнай Асамблеі ААН па сацыяльных, гуманітарных пытаннях і правах чалавека. Дэбаты будуць датычыць сітуацыі на мяжы паміж Беларуссю і ЕС.

Падчас дэбатаў у Нью-Ёрку выступіць спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.

Падчас сустрэчы будзе прынятая сумесная заява групы дзяржаў-членаў ААН аб эскалацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, гібрыднай дзейнасці на мяжы з Еўрапейскім Саюзам, звязанай з арганізаванай кантрабандай людзей і блакаваннем гуманітарнай дапамогі для мігрантаў, якія знаходзяцца ў памежнай зоне на тэрыторыі Беларусі.

Падпісанты заявы таксама заклікаюць беларускія ўлады да вызвалення палітвязняў і спынення выкарыстоўвання мігрантаў у палітычных мэтах.

PAP/аз