Беларуская Служба

На чыгуначным вакзале ў Вільні была затрыманая група нелегальных мігрантаў

25.10.2021 14:28
У суботу літоўскія памежнікі развярнулі 183 мігрантаў -гэта найбольш ад пачатку жніўня.
ВільняPhoto: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

На чыгуначным вакзале ў Вільні літоўскія службы затрымалі групу нелегальных мігрантаў. Яны ехалі цягніком, які ішоў з мястэчка Варэна каля літоўска-беларускай мяжы. Пасля затрымання паліцыянты перадалі замежнікаў памежнікам.

За апошнія суткі літоўскія памежнікі не прапусцілі 67 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасячы мяжу з Беларусі. У суботу памежнікі развярнулі 183 мігрантаў. Паводле літоўскіх службаў, гэта была самая вялікая колькасць мігрантаў з пачатку жніўня.

З пачатку года літоўска-беларускую мяжу нелегальна прайшлі каля 4 200 мігрантаў.

IAR/аз