Беларуская Служба

Украіна атрымала другі транш дапамогі з ЕС

25.10.2021 16:32
Умовай прадастаўлення пазыкі быў прагрэс у рэформах.
ЕўраMabelAmber/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна атрымала 600 мільёнаў еўра дапамогі з ЕС. Умовай прадастаўлення пазыкі быў прагрэс у рэформах. Атрыманне траншу крэдыту ў рамках макрафінансавай дапамогі пацвердзіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, які падзякаваў партнёрам з ЕС.

Гэта другі транш крэдыту. Папярэднія 600 мільёнаў еўра Украіна атрымала ў снежні мінулага года. З гэтага часы ўлады ў Кіеве былі прымушаныя выканаць шэраг умоў. Як паведаміў міністр фінансаў Украіны Сяргей Марчанка, гаворка ішла, між іншым, пра рэформу ў галіне кіравання дзяржаўнымі грашыма.

Атрыманыя з ЕС сродкі ўрад прызначыць на бюджэтныя мэты. Украіна павінна вярнуць крэдыт да 2036 года.

IAR/аз