Беларуская Служба

Ціханоўская заклікала да салідарнасці з Польшчай і Літвой

11.11.2021 18:31
Святлана Ціханоўская ў Берліне: Час ператварыць словы ў дзеянні.
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana Cichanouskatwitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Народнаабраны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская звярнулася ў Брусель з заклікам салідарнасці з Польшчай і Літвой, якія змагаюцца з гібрыднымі атакамі рэжыму ў Мінску. Святлана Ціханоўская наведвае Берлін. Яна прыняла ўдзел у паседжанні Бундэстага і сустрэлася з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

На думку Святланы Ціханоўскай, напружаная сітуацыя на польска-беларускай мяжы стварае атмасферу шантажу з мэтай прымусіць Еўрасаюз «прыпыніць здаровы сэнс».

«У Мінску ёсць чалавек, які шантажуе ўсю Еўропу», – падкрэсліла Ціханоўская ў інтэрвʼю ARD. Яна дадала, што дзеянні, накіраваныя супраць рэжыму Лукашэнкі, павінны быць больш рашучымі.
Святлана Ціханоўска знаходзіцца ў Берліне ўжо некалькі дзён.

IAR/аз