Беларуская Служба

ЗША і Злучанае Каралеўства абмяркоўваюць санкцыі супраць атачэння Пуціна

26.11.2021 14:44
Магчыма блакаванне карт Visa і Mastercard, выдадзеных расійскім алігархам.
Russian President Vladimir Putin.
Russian President Vladimir Putin.Photo: EPA/MIKHAIL METZEL/KREMLIN/SPUTNIK

Амерыканскія і брытанскія афіцыйныя асобы абмеркавалі ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць людзей з атачэння прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў выпадку агрэсіўных дзеянняў супраць Украіны, паведаміла газета New York Times.

Газета піша, што захады ўключаюць блакаванне карт Visa і Mastercard, выдадзеных расійскім алігархам. Заходнія краіны могуць таксама абмежаваць геаграфію падарожжаў алігархаў і членаў іх сем'яў у Вялікай Брытаніі і Еўропе, гаворыцца ў артыкуле.

Разглядаюцца і іншыя віды санкцый, якія могуць хутка прыцягнуць увагу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, але і нанесці шкоду элементам амерыканскай або еўрапейскай эканомікі, паведаміла New York Times без канкрэтных дэталяў.

voanews.com/эж