Беларуская Служба

Прэм'ер Маравецкі раскрытыкаваў тэлефонныя перамовы Мэркель і Лукашэнкі

27.11.2021 19:31
Мазавец лічыць, што Меркель, патэлефанаваўшы Лукашэнку, «спрыяла легітымізацыі яго рэжыму, у той час як барацьба за свабодную Беларусь працягваецца ўжо 15 месяцаў».
Mateusz Morawiecki
Mateusz MorawieckiPAP/Marcin Obara

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі раскрытыкаваў в. а. канцлера ФРГ Ангелу Меркель за перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. У інтэрвʼю агенцтву dpa, апублікаваным у суботу, 27 лістапада, Маравецкі вітаў намаганні ЕЗ, накіраваныя на дыпламатычнае ўрэгуляванне крызісу вакол мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, аднак паказаў, што Меркель, патэлефанаваўшы Лукашэнку, «спрыяла легітымізацыі яго рэжыму, у той час як барацьба за свабодную Беларусь працягваецца ўжо 15 месяцаў».

Меркель у сярэдзіне лістапада двойчы тэлефанавала Лукашэнкі, за што падвергнулася крытыцы як у Германіі, так і за яе межамі. Афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфэн Зайберт абгрунтаваў неабходнасць кантактаў з Лукашэнкам катастрафічным становішчам тысяч мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Пры гэтым Зайберт адзначыў, што дзеянні Мэркель былі ўзгодненыя з Еўракамісіяй.

Маравецкі абвінаваціў Лукашэнку ў выкарыстанні тэлефонных перамоваў з Мэркель ва ўласных мэтах. «Ён прадставіў справу так, быццам Меркель пагадзілася на транспарціроўку дзвюх тысяч мігрантаў па калідоры ў Германію і іншыя еўрапейскія краіны, аднак гэта не так», – падкрэсліў польскі прэмʼер.

паводле dw/эж