Беларуская Служба

Генсек НАТА: Расія не будзе вырашаць, хто з'яўляецца сябрам НАТА

02.12.2021 11:12
Енс Столтэнберг заявіў пасля заканчэння двухдзённай сустрэчы міністраў замежных спраў альянсу ў Рызе, што Расія не мае права вырашаць, якія краіны зʼяўляюцца членамі НАТА.
NATO ponownie przestrzegło Rosję przed ewentualną inwazją na Ukrainę.
NATO ponownie przestrzegło Rosję przed ewentualną inwazją na Ukrainę.PAP/EPA/TOMS KALNINS

«Расія не будзе вырашаць, хто зʼяўляецца сябрам НАТА», – так кіраўнік Альянсу адказаў на прапанову расійскага прэзідэнта. Уладзімір Пуцін хоча, каб Масква і НАТА падпісалі пагадненне, згодна з якім альянс больш не будзе прымаць новых чальцоў. Гаворка, верагодна, ідзе аб Украіне, Грузіі і Малдове, былых савецкіх рэспубліках, якіх Расія разглядае як сваю сферу ўплыву.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў пасля заканчэння двухдзённай сустрэчы міністраў замежных спраў альянсу ў Рызе, што Расія не мае права вырашаць, якія краіны зʼяўляюцца членамі НАТА. Палітык спаслаўся на намаганні Украіны па ўступленні ў блок:

-Мы паважаем рашэнне Украіны, якая намагаецца стаць членам НАТА. Мы ўжо сказалі, што яна стане членам альянсу, але менавіта мы, 30 краін-членаў, вырашым, калі Украіна гатовая і адпавядае ўсім стандартам. Расія не мае права вета, права голасу і не мае права ўсталёўваць свае сферы ўплыву або кантраляваць суседзяў.

Пры Уладзіміры Пуціне Расія неаднаразова патрабавала спыніць пашырэнне НАТА на ўсход. Масква сцвярджала, што сяброўства Украіны ці Грузіі пагражае яе бяспецы.

Адносіны Расіі з Захадам значна пагоршыліся пасля расейскай анексіі Крыма ў 2014 годзе і пасля пачатку вайны на ўсходзе Украіны. У апошнія тыдні зноў узрасла напружанасць у гэтым рэгіёне, бо Масква сабрала каля 100 тысяч салдат і цяжкую тэхніку на мяжы з Украінай. У НАТА папярэдзілі, што любая агрэсія Расіі супраць Украіны дорага абыдзецца ўладарам Крамля.

iar/эж

Польшча вядзе перамовы аб з'яўленні войскаў НАТА на мяжы з Беларуссю

02.12.2021 08:42
На мяжы з Беларуссю польскіх праваахоўнікаў ужо падтрымліваюць інжынерныя войскі з Вялікай Брытаніі і Эстоніі.