Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў ЕЗ: Гэтыя санкцыі супраць Лукашэнкі – толькі пачатак

02.12.2021 12:08
У шосты санкцыйны пакет пападзе некалькі сотняў чалавек і кампаній.
ІлюстрацыяКрыніца: shutterstock.com/VanderWolf Images

«Гэта толькі пачатак», – так польскі пасол пры ЕЗ Анджэй Садось пракаментаваў учорашную згоду краін-членаў на санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за гібрыдную атаку з выкарыстаннем мігрантаў. Сёння рушыць услед дапрацоўка працэдуры. На гэты раз абмежаваннямі, як чакаецца, будуць ахоплены 17 чалавек і 11 кампаній:

-Рыхтуем чарговыя пакет санкцый. Ён будзе значна шырэйшы. У гэтых спісах будуць усе кіраўнікі, якія бралі ўдзел у атаках на Польшчу, на Еўрапейскі Звяз.

Чарговымі абмежаваннямі павінны быць ахоплены таксама прадпрыемствы, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. У шосты санкцыйны пакет пападзе некалькі сотняў чалавек і кампаній.

З восені мінулага года Еўразвяз чатыры разы прымаў санкцыйныя пакеты на рэжым Лукашэнкі за фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і рэпрэсіі супраць грамадзян, у тым ліку ў дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі, а таксама за прымусовую пасадку самалёта Ryanair. У цяперашні час пад санкцыямі ЕЗ знаходзяцца больш за 160 чалавек і больш за дзясятак кампаній. Абмежаваннямі таксама ахоплены 7 сектараў беларускай эканомікі.

iar/эж

Ёсць зялёнае святло ад амбасадараў ЕС на санкцыі супраць беларускага рэжыму

01.12.2021 10:35
Працэдуры будуць завершаны заўтра, калі рашэнне будзе аўтаматычна зацверджана міністрамі энергетыкі краін-членаў, якія збіраюцца ў Бруселі.