Беларуская Служба

Новы ўрад Чэхіі абяцае выдаткоўваць на абарону 2% ВУП

02.12.2021 14:43
У Чэхіі паўстае новы ўрад на чале з Пэтэрам Фіялам, які ўжо ўступіў на пасаду прэм'ера.
         -
Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман у нядзелю прызначыў Пэтра Фіалу прэм'ер-міністрам чэшскага ўрада Крыніца: PAP/EPA/VONDROUS ROMAN / POOL

Кандыдат на пасаду кіраўніка абароннага ведамства Чэхіі Яна Чарнахова падчас сустрэчы з прэзідэнтам краіны Мілашам Зэманам, які мае намер перад прызначэннем новага Кабінета пагутарыць з усімі прэтэндэнтамі на міністэрскія партфелі, заявіла, што краіна павінна выканаць сваё абавязацельства перад НАТА ды інвеставаць у абарону 2% ВУП.

Гэта неабходна зрабіць, падкрэсліла кандыдат ад Грамадзянскіх дэмакратаў, нават нягледзячы на тое, што бліжэйшыя гады для Чэхіі будуць «беднымі». Для таго, каб забяспечыць войска неабходнымі для пастаяннай мадэрнізацыі ўзбраення сродкамі Яна Чарнахова прапанавала стварыць асаблівы «Абаронны фонд».

У Чэхіі паўстае новы ўрад на чале з Пэтэрам Фіялам, які ўжо ўступіў на пасаду прэм'ера.

паводле radio.cz/эж

Прэзідэнт Чэхіі прызначыў Пэтра Фіалу прэм'ерам

28.11.2021 12:18
З прызначэннем Фіалы ў краіне два прэмʼер-міністры.