Беларуская Служба

Белы дом пацвердзіў, што Байдэн пагутарыць з Пуціным у аўторак

05.12.2021 09:49
Тэмы для размовы: стратэгічная стабільнасць, кібер- і рэгіянальныя праблемы. 
Джо БайдэнPAP/EPA/JIM LO SCALZO

Белы дом афіцыйна пацвердзіў, што ў аўторак адбудзецца размова прэзідэнтаў ЗША і Расіі Джо Байдэна і Уладзіміра Пуціна па відэасувязі. Раней гэтую дату пацвердзіў Крэмль.

«Прэзідэнт Байдэн выкажа заклапочанасць ЗША адносна расійскай ваеннай прысутнасці на мяжы з Украінай і пацвердзіць падтрымку Злучанымі Штатамі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», – напісала ў заяве прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

Яна дадала, што іншыя тэмы для размовы – «стратэгічная стабільнасць, кібер- і рэгіянальныя праблемы». У сваю чаргу, па словах Масквы, абодва лідары пагавораць аб двухбаковых адносінах і рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых на чэрвеньскім саміце ў Жэневе.

У пятніцу Байдэн абвясціў, што будзе «доўга абмяркоўваць» з Пуціным расійска-ўкраінскі крызіс і што ён не прыме «чырвоныя лініі» Расеі. «Мы даўно ведаем пра дзеянні Расіі, і я чакаю працяглай дыскусіі з Пуціным», – сказаў ён журналістам.

Байдэн таксама абвясціў, што рыхтуе пакет «ініцыятыў», каб зрабіць магчымае паўторнае ўварванне Расеі ва Украіну «вельмі і вельмі цяжкім». У сваю чаргу дарадца прэзідэнта Расіі па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў не выключыў, што адной з тэм перамоў Пуціна з Байдэнам стане пытанне гарантый таго, што Расія не будзе пашыраць NATO на ўсход.

ав

Пуцін: Расія хоча дамоваў аб непашырэнні НАТА на ўсход

01.12.2021 15:23
Ён прапанаваў заходнім краінам «пачаць прадметныя перамовы на гэтую тэму».