Беларуская Служба

Рэкордныя 5 тысяч грузавікоў чакаюць на мяжы Беларусі з ЕС

07.12.2021 11:27
Паводле незалежных СМІ, з пачатку снежня чэргі на выезд з Беларусі выраслі на 20 працэнтаў.
ілюстраційне фотоshutterstock.com/ilmarinfoto

Яшчэ больш падоўжыліся чэргі грузавікоў на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Сёння да поўдня выезду з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію чакалі рэкордныя 5 тысяч грузавікоў.

Традыцыйна больш за ўсё грузавікоў чакала на пяці пунктах пропуску паміж Беларуссю і Літвой – 2 200. Амаль 1 800 грузавікоў чакалі ўезду ў Польшчу на двух памежных пунктах. У сваю чаргу на двух памежных пераходах з Латвіяй выезду з Беларусі чакала тысяча машын.

Незалежныя СМІ паведамлялі, што з пачатку снежня чэргі на выезд з Беларусі выраслі на 20 працэнтаў. Кіроўцы чакаюць пяць і больш гадзін, каб перасекчы мяжу. Эксперты не выключаюць, што праблемы з перасячэннем мяжы звязаныя з міграцыйным крызісам на мяжы. Мытнікам і памежнікам неабходна больш старанна правяраць транспартныя сродкі, якія перасякаюць пункты пропуску. Надыходзячыя святы таксама спрыяюць чэргам на мяжы.

уп/аз