Беларуская Служба

ЕС рашуча асуджае ліквідацыю аб'яднання «Мемарыял»

30.12.2021 09:45
На працягу 30 гадоў «Мемарыял» даследаваў палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку рэпрэсіі супраць палякаў.
Josep Borrell
Josep BorrellAlexandros Michailidis/ Shutterstock

Еўрасаюз рашуча асуджае рашэнне Вярхоўнага суда Расіі аб ліквідацыі аб'яднання «Мемарыял», паведаміў у Твітары вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Жазэп Барэль. Кіраўнік дыпламатыі ЕС падкрэсліў, што «Мемарыял» адыгрывае важную ролю ў абароне памяці аб палітычных рэпрэсіях і парушэннях правоў чалавека.

«Крытычны погляд на мінулае неабходны для здаровага развіцця грамадства і прагрэсу. Падаўленне свабоды ў канчатковым рахунку аслабіць тых, хто займаецца такой дзейнасцю», – сказаў Барэль.

Нагадваем, у аўторак Вярхоўны суд Расіі пастанавіў ліквідаваць аб’яднаньне «Мемарыял», якое займаецца, у тым ліку, расследаваннем сталінскіх злачынстваў. Згаданае рашэнне асудзіла таксама ААН.

Міжнароднае гісторыка-асветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае абʼяднанне «Мемарыял» было заснаванае ў 1980-я гады як абʼяднанне незалежных арганізацый, 10 з якіх цяпер дзейнічае за межамі Расіі. На працягу 30 гадоў «Мемарыял» даследаваў палітычныя рэпрэсіі ў СССР, у тым ліку рэпрэсіі супраць палякаў. Арганізацыя таксама складае спіс цяперашніх палітвязняў у Расіі.

PAP/аз

Вярхоўны суд Расіі прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Міжнароднага Мемарыялу»

28.12.2021 11:54
Вярхоўны суд Расіі 28 снежня прыняў рашэнне аб ліквідацыі ўнесенага ў рэестр «замежных агентаў» «Міжнароднага Мемарыялу».

У Расіі не сціхае крытыка пасля рашэння суда аб ліквідацыі аб’яднання «Мемарыял»

29.12.2021 08:11
Сузаснавальнік арганізацыі праваабаронца Леў Панамароў перасцярог ад набліжэння хвалі палітычных рэпрэсій.