Беларуская Служба

Амерыканскіх паліцэйскіх звольнілі за тое, што яны лавілі пакемонаў падчас службы

12.01.2022 14:11
Яны гулялі ў Pokemon Go, і вырашылі злавіць Снорлакса замест злодзеяў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnepixabay.com

Двое паліцэйскіх з Лос-Анджэлесу былі звольненыя за тое, што яны лавілі пакемонаў у папулярнай мабільнай гульні, а не гналіся за зладзеямі, якія ўцякалі з месца здарэння, паведаміла ВВС.

Супрацоўнікі паліцыі Луіс Лазана і Эрык Мітчэл аспрэчвалі, што гулялі ў Pokemon Go на службе.
Лазана і Мітчэл знаходзіліся ў патрулі, калі ў красавіку 2017 года была абрабаваная крама Macy's.

Маніторынг запісаў аўтамабільных камер двух паліцэйскіх даказаў, што яны гулялі ў Pokemon Go, і вырашылі злавіць Снорлакса замест злодзеяў. Як каментуе BBC, Снорлакс – адносна рэдкі пакемон.
Праз пяць хвілін пасля таго, як паліцэйскія праігнаравалі інфармацыю пра злодзеяў, Мітчэл паведаміў Лазану, што «Снорлакс толькі што паявіўся на скрыжаванні 46-й вуліцы і Леймерта». Як ён дадаў, «хлопцы будуць зайздросціць».

Pokemon Go – гэта папулярная электронная гульня, мэтай якой зʼяўляецца, у залежнасці ад месцазнаходжання гульцоў, пошук і трэніроўка істот, званых пакемонамі.

PAP/нг