Беларуская Служба

У адказ на патрабаванні Расіі НАТА не згадзілася адмовіцца ад палітыкі «адчыненых дзвярэй»

12.01.2022 15:32
Перамовы датычылі пытання канцэнтрацыі расійскіх войскаў ва Украіне і на мяжы з ёй, а таксама агрэсіўных дзеянняў Масквы.
Po ponad dwóch latach zostały wznowione w Brukseli wspólne obrady przedstawicieli krajów NATO i Rosji.
Po ponad dwóch latach zostały wznowione w Brukseli wspólne obrady przedstawicieli krajów NATO i Rosji.shutterstock.com/J_UK

«Гэта былі няпростыя перамовы» – так ацаніў сённяшняе пасяджэнне Рады НАТА – Расія генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг. Гэта была першая сустрэча на працягу апошніх амаль 2,5 гадоў, такі быў перапынак у спатканнях.

Перамовы датычылі пытання канцэнтрацыі расійскіх войскаў ва Украіне і на мяжы з ёй, а таксама агрэсіўных дзеянняў Масквы. Енс Столтэнберг паведаміў, што краіны-сябры альянсу заклікалі Расію да дээскалацыі сітуацыі ва Украіне. Яны таксама пацвердзілі палітыку «адчыненых дзвярэй», што азначае, што Расія не мае права супрацьстаяць прыёму ў НАТА новых членаў, такіх як Украіна або Грузія.

Пасля сённяшняй Рады НАТА – Расія не ўзгодненая новая дата сустрэчы прадстаўнікоў дзяржаў пакту і расійскіх уладаў.

IAR PR/нг