Беларуская Служба

З 1 лютага тэрмін дзеяння сертыфікатаў COVID-19 скарачаецца да 9 месяцаў

13.01.2022 17:32
Для падаўжэння дзейнасці дакумента неабходна будзе прывіцца бустэрнай дозай вакцыны супраць COVID-19.
Вакцынацыяkfuhlert/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 лютага тэрмін дзеяння ў ЕС сертыфікатаў COVID-19, выдадзеных пасля поўнага цыклу вакцынацыі па базавай схеме, будзе скарочаны да 270 дзён, гэта значыць да 9 месяцаў.

Змены тычацца таксама скарачэння тэрміну дзеяння сертыфікатаў UCC, выдадзеных прывітай асобе пасля прыняцця бустэрнaй дозы для паляпшэння, замацавання, пашырэння абароны пасля вакцынацыі, а таксама дадатковай дозы, якую праз 28 дзён пасля поўнай вакцынацыі прымаюць пацыенты, у якіх імунны адказ на вакцынацыю можа быць недастатковы.

Нагадваем, працэс выдачы сертыфікатаў UCC у Еўрасаюзе пачаўся з 31 снежня 2021 года. Гэткія дакументы дзейнічалі 360 дзён з даты атрымання дадатковай дозы. З 1 лютага 2022 года згаданы тэрмін скароціцца да 270 дзён, пачынаючы з даты вакцынацыі дадатковай дозай, а таксама бустэрнай дозай.

У снежні 2021 года Еўракамісія прыняла заканадаўства, згодна з якім сертыфікат ЕС пасля поўнага цыклу вакцынацыі супраць COVID-19 будзе дзейнічаць 9 месяцаў (270 дзён),а не як раней год. Гэта важнае пры паездак унутры ЕС. Для падаўжэння дзейнасці дакумента спатрэбіцца вакцынацыя бустэрнай дозай вакцыны. З 1 лютага новыя правілы будуць дзейнічаць у 27 краінах ЕС.

PAP/аз

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 11 670 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

04.01.2022 14:28
Зараз у шпіталях знаходзіцца больш за 19,5 тысячы пацыентаў, хворых COVID-19. Да апаратаў ШВЛ падключаны больш за 1 800 з іх.

Улады Падляшскага ваяводства прадаўжаюць працу цэнтра вакцынацыі ў кампусе БПУ

10.01.2022 15:32
З моманту адкрыцця, то бок 16 лістапада мінулага года, у ім прывіліся больш за 1,5 тысячы чалавек.