Беларуская Служба

Расійскія жаўнеры пачалі падрыхтоўку да выхаду з Казахстана

13.01.2022 14:25
У рамках АДКБ у Казахстан былі накіраваныя жаўнеры з Расіі, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана.
       .
Расійскія жаўнеры пачалі падрыхтоўку да выхаду з Казахстана.PAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE/HANDOUT

Стабілізацыйныя сілы АДКБ, ядро якіх складаюць расейскія войскі, пачалі падрыхтоўку да выхаду з Казахстана. Постсавецкая Арганізацыя дагавора аб калектыўнай бяспецы накіравала ў Казахстан каля 2 тысяч жаўнераў, якія цягам тыдня ахоўвалі дзяржаўныя аб'екты і некаторыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

Дапамогі ў саюзнікаў папрасіў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў ў сувязі з беспарадкамі, якія ўспыхнулі ў краіне пасля рэзкага павышэння цаны на паліва.

Сёння з Казахстана павінны выйсці першыя падраздзяленні так званай стабілізацыйнай місіі. Раней прэзідэнт заявіў, што працэс павінен быць завершаны на працягу 10 дзён.

У рамках АДКБ у Казахстан былі накіраваныя жаўнеры з Расіі, Арменіі, Беларусі, Кыргызстана і Таджыкістана.

У выніку беспарадкаў загінулі больш за 160 чалавек, у тым ліку 16 супрацоўнікаў сілавых структур. Усяго паліцыя затрымала некалькі тысяч чалавек, а пракуратура распачала некалькі сотняў крымінальных спраў.

IAR /аз