Беларуская Служба

Данія: спецслужбы паведамляюць пра рост пагрозы шпіянажу з боку Кітая, Расеі і Ірана

13.01.2022 15:32
Паводле дацкіх службаў, асаблівую цікавасць для замежных спецслужбаў уяўляе Арктыка.
Сцяг Данііtorben7400 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Дацкія спецслужбы заклапочаныя ўзмацненнем шпіёнскай дзейнасці ў краіне, у асноўным з боку Кітая, Расіі і Ірана.
«Шэраг замежных дзяржаў актыўна вядуць разведвальную дзейнасць супраць Даніі, і пагроза шпіянажу ўзрасла ў апошнія гады», – гаворыцца ў заяве спецслужбаў, выдадзенай пасля публікацыі дакладу аб прысутнасці знешняй выведкі ў Даніі.

Рызыкі, пра якія кажуць дацкія спецслужбы, гэта шпіянаж, замежныя ўплывы, спробы незаконнага набыцця прадуктаў, тэхналогіі і ведаў, а ў выключных выпадках спробы тэрактаў. Дзейнасць замежнай выведкі ахоплівае таксама дацкія аўтаномныя тэрыторыі Фарэрскія астравы і Грэнландыю. Арктыка ўяўляе асаблівую цікавасць для замежных спецслужбаў.

PAP/аз

Данія: кіраўнік разведкі знаходзіцца пад вартай

10.01.2022 17:32
Сёння суд вырашыў, што з чатырох затрыманых асобаў, за кратамі застанецца толькі кіраўнік разведкі.