Беларуская Служба

Кампанія Ілана Маска вывела на арбіту першы за 10 гадоў нацыянальны спадарожнік Украіны

14.01.2022 08:20
Спадарожнік будзе інтэграваны ў праграму Еўрасаюза па назіранні за Зямлёй Copernicus.
       . , 13  2022
За запускам спадарожніка сочаць у Офісе прэзідэнта Украіны. Кіеў, 13 студзеня 2022Фота з адкрытых крыніц

Нацыянальны цэнтр кіравання і выпрабаванняў космасу Украіны паспяхова правёў першы сеанс сувязі са спадарожнікам «Січ-2-30», выведзеным на касмічную арбіту 13 студзеня, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Цяпер з апаратам наладжана стабільная сувязь, усе яго бартавыя сістэмы працуюць у штатным рэжыме.

«Звесткі, атрыманыя праз «Січ-2-30«, дапамогуць украінскім фермерам, картографам, а таксама ў сферах лясной і воднай гаспадаркі, бяспекі і абароны, маніторынгу надзвычайных сітуацый і стыхійных бедстваў», – напісаў Зяленскі ў тэлеграме ўвечары 13 студзеня.

Акрамя таго, паводле яго, спадарожнік будзе інтэграваны ў праграму Еўрасаюза па назіранні за Зямлёй Copernicus.

Кампанія Ілана Маска Space X 13 студзеня запусціла ракету SpaseX Falcon 9 з украінскім спадарожнікам «Січ 2-30», паведамляе дзяржаўнае канструктарскае бюро «Паўднёвае» у Дняпры, якое выступіла распрацоўшчыкам і вытворцам спадарожніка. Запуск адбыўся 13 студзеня ў 17:25 па кіеўскім часе з мыса Канавэрал у штаце Флорыда (ЗША).

Дзякуючы спадарожніку можна будзе атрымліваць лічбавыя здымкі паверхні Зямлі і сачыць за магнітасферай планеты.

Начальнік упраўлення інфармацыі і сувязі КБ «Паўднёвае» Сяргей Палуян расказаў, што гаворка ідзе ня толькі аб запуску спадарожніка, але і аб больш шырокай задачы – сістэме дыстанцыйнага зандавання Зямлі, якая ўключае наземныя і арбітальныя кампаненты. Наземны кампанент гатовы – у Дунаеўцах Хмяльніцкай вобласці, арбітальны цяпер працуе.

Украіна пазбавілася цэнтру кіравання паветраным рухам у крымскай Еўпаторыі ў 2014 годзе пасля анексіі Крыму, і цяпер гэтая сістэма будзе адноўлена.

Гэта першая касмічны апарат, выпушчаны Украінай за апошнія 10 гадоў.

"Радыё Свабода" / вх