Беларуская Служба

Міністэрства юстыцыі ЗША абвінавачвае беларусаў у паветраным пірацтве

21.01.2022 07:40
Гаворка ідзе пра прымусовую пасадку ў Мінску самалёта з Раманам Пратасевічам на борце.
C Ryanair
Cамалёт RyanairRebius/Shutterstock

Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла чатырох беларускіх чыноўнікаў у паветраным пірацтве. Гаворка ідзе пра прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, на борце з беларускім апазіцыйным журналістам і блогерам Раманам Пратасевічам.

Прымусовая пасадка адбылася 23 траўня мінулага года. Тады Раман Пратасевіч быў затрыманы беларускімі службамі.

Цяпер Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла двух высокапастаўленых чыноўнікаў «Белаэранавігацыі» і двух супрацоўнікаў КДБ у змове з мэтай здзяйснення паветранага пірацтва.

Па словах абвінаваўцаў, яны прымусілі самалёт, які ляцеў з Афін у Вільню прызямліцца ў Мінску па ілжывым паведамленні аб выбуховым прыстасаванні на борце машыны.

Раман Пратасевіч – адзін з заснавальнікаў незалежнага каналу Nexta. Беларусь унесла яго ў спіс тэрарыстаў і выдала ордэр на арышт. Зараз ён знаходзіцца пад хатнім арыштам у Беларусі.

IAR / аз

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі падрыхтавала справаздачу аб экстранай пасадцы самалёта Ryanair у Мінску

18.01.2022 15:09
Справаздача ICAO ўтрымлівае толькі факты — без высноў і абвінавачванняў.