Беларуская Служба

Аўстрыя ўводзіць абавязковую вакцынацыю супраць COVID-19

21.01.2022 10:31
Прывіцца супраць каранавіруса будуць абавязаныя ўсе дарослыя грамадзяне краіны.
Сцяг АўстрыіFachdozent/pixabay.com/CC0

У Аўстрыі вакцынацыя супраць COVID-19 будзе абавязковай для ўсіх дарослых. Гэта першае такое рашэнне ў Еўрасаюзе. Увядзенне абавязковай вакцынацыі падтрымалі ўсе партыі аўстрыйскага парламента, апрача крайне правых сілаў.

Згодна з новым законам, які ўступіць у сілу 4 лютага, з сярэдзіны сакавіка непрышчэпленым асобам будзе пагражаць штраф да 3 600 еўра.

Нагадваем, першапачаткова ўрад хацеў увесці абавязковую вакцынацыю для ўсіх грамадзян ва ўзросце ад 14 гадоў. У канчатковым рахунку, згаданы абавязак тычыцца ўсіх дарослых, за выключэннем цяжарных жанчын і тых, хто вызвалены на медыцынскіх паказаннях.

З лістапада супраць магчымасці ўвядзення закона рэгулярна пратэставалі дзясяткі тысяч людзей. 72 працэнты з 9 мільёнаў жыхароў Аўстрыі прайшлі поўны цыкл вакцынацыі супраць COVID-19. З пачатку пандэміі ў краіне памерлі амаль 14 тысяч чалавек, былі пацверджаныя 1,5 мільёна інфекцый.

IAR/аз