Беларуская Служба

У Вільні адбылася ўрачыстая інаўгурацыя Года Юзэфа Мацкевіча

21.01.2022 18:31
Нагадваем, Сейм Польшчы абвясціў 2022 год – Годам Юзэфа Мацкевіча – аднаго з найважнейшых празаікаў мінулага стагоддзя.
     , , .
Юзэф Мацкевіч — польскі пісьменьнік, публіцыст, журналіст. Автор: Wacław Żyliński - Narodowe Archiwum Cyfrowe, Sygnatura: 1-K-1122, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14721752

У Вільні польская дэлегацыя сімвалічна адкрыла Год Юзэфа Мацкевіча – аднаго з найважнейшых празаікаў мінулага стагоддзя. Нагадваем, Сейм Польшчы абвясціў 2022 год – Годам Юзэфа Мацкевіча.

Перад Першай сусветнай вайной сям'я Мацкевічаў пераехала ў Вільню. Менавіта ў гэтым горадзе з 1923 па 1939 гады Юзэф Мацкевіч працаваў у штодзёнцы «Слова».

Польская дэлегацыя з удзелам віцэ-спікера Сейма Малгажаты Гасеўскай і кіраўніка Канцылярыі прэм’ера Міхала Дворчыка наведала дом у Чарным Боры пад Вільняй, дзе да Другой сусветнай вайны жыў Юзэф Мацкевіч і ўсклала кветкі да валуна памяці пісьменніка.

Учора ўвечары ў Доме польскай культуры адбылася дыскусія гісторыкаў, прысвечаная асобе Мацкевіча.
У сваю чаргу сёння польская дэлегацыя ўсклала кветкі да памятнай дошкі на будынку, дзе жылі браты Мацкевічы, і на могілках Росы, дзе пахаваныя іх бацькі.

IAR/аз