Беларуская Служба

Расія спадзяецца на наступным тыдні атрымаць ад ЗША пісьмовы адказ на свае патрабаванні гарантый бяспекі

21.01.2022 15:27
Кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў размаўляў у Жэневе з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам.
            .
Кіраўнік расійскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў размаўляў у Жэневе з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам. PAP/EPA/RUSSIAN FOREIGN AFFAIRS MINISTRY / HANDOUT

Расія спадзяецца на наступным тыдні атрымаць пісьмовы адказ ад ЗША на свае патрабаванні гарантый бяспекі, заявіў кіраўнік расейскай дыпламатыі на прэсавай канферэнцыі. Сяргей Лаўроў размаўляў у Жэневе з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам.

У снежні Масква запатрабавала ад НАТА адмовіцца ад прыёму ў альянс Грузіі і Украіны і вывесці свае войскі з краін, якія далучыліся да Пакта пасля 1997 года. Вашынгтон і Брусель лічаць, што Расія не мае права выстаўляць такія патрабаванні.

Пасля сустрэчы ў Жэневе Сяргей Лаўроў абвясціў, што амерыканскі бок абавязаўся падаць пісьмовую заяву аб гарантыях бяспекі на наступным тыдні. Размову з Энтані Блінкенам кіраўнік расійскай дыпламатыі назваў «шчырай» і «патрэбнай».

Падобнае меркаванне на гэты конт выказаў і дзяржсакратар ЗША.

Расійскі міністр запэўніў таксама, што яго краіна не мае намеру ні на каго нападаць.

У сваю чаргу Энтані Блінкен адзначыў, што ЗША і НАТА паважаюць суверэнныя рашэнні незалежных дзяржаў адносна заключэння саюзаў. Ён таксама заклікаў Маскву вывесці войскі з памежных з Украінай рэгіёнаў і папярэдзіў, што напад на Украіну не застанецца без адэкватнай рэакцыі Вашынгтона.
Наступныя сустрэчы, хутчэй за ўсё, адбудуцца ў лютым.

IAR/аз