Беларуская Служба

Пасольства ЗША ў Кіеве просіць дазвол на эвакуацыю часткі супрацоўнікаў ды іх сем'яў

22.01.2022 09:46
Вашынгтон інфармаваў Кіеў, што эвакуацыя сем'яў дыпламатаў можа пачацца на наступным тыдні.
  -
прапор США - ілюстраційне фотоpixabay.com /CCO public/

Пасольства ЗША ў Кіеве звярнулася ў Дзярждэпартамент з просьбай дазволіць частцы супрацоўнікаў і іх сем'ям пакінуць Украіну. Аб гэтым паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

Суразмоўца тэлеканала, блізкі да ўрада Украіны, паведаміў, што Вашынгтон інфармаваў Кіеў, што эвакуацыя сем'яў дыпламатаў можа пачацца на наступным тыдні. Паводле звестак крыніцы, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў размове з дзяржсакратаром Энтані Блінкенам назваў такія дзеянні "празмернымі".

Афіцыйна ў Дзярждэпартамэнце заявілі, што пакуль ня могуць нічога анансаваць.

Выданне The New York Times 18 студзеня пісала, што Расія ў пачатку 2022 года вывезла з Украіны чальцоў сем'яў сваіх дыпламатычных супрацоўнікаў. Па дадзеных выдання, з амбасады ў Кіеве і консульства ў Львове з'ехалі агулам каля 50 чалавек. У МЗС РФ у адказ на публікацыю заявілі, што "амбасада Расіі ў Кіеве працуе ў штатным рэжыме".

нг