Беларуская Служба

Вечарам у літоўскім Коўне адбудзецца адкрыццё Культурнай сталіцы Еўропы

22.01.2022 13:31
Дэвізам мерапрыемстваў Культурнай сталіцы Еўропы ў Коўне гучыць так: «Міф гораду – ад часовасці да сённяшняга дня».
.
Коўна. Ілюстрацыяфота: Pixabay.com/Makalu

Міністр культуры Польшчы Пётр Гліньскі прымае ўдзел ва ўрачыстасці адкрыцця Культурнай сталіцы Еўропы, якой сёлета стала літоўскае Коўна.

Пётр Глінскі адзначыў, што званне Культурнай сталіцы Еўропы – гэта магчымасць інвеставаць у культуру, і адначасова прыцягнуць турыстаў, запрасіць шмат людзей, якія не мелі магчымасці пабачыць Коўна. Напэўна, большасць палякаў не ведае, наколькі прыгожы горад Коўна – сказаў віцэ-прэм'ер.

Афіцыйная інаўгурацыя Коўна як культурнай сталіцы Еўропы адбудзецца ўвечары. Дэвіз мерапрыемстваў Культурнай сталіцы Еўропы ў Коўне гучыць так: «Міф гораду – ад часовасці да сённяшняга дня». Аўтары гэтай ідэі спасылаюцца на трансфармацыю, якую перажывае горад і яго жыхары.

Сёлета ў Коўне запланавана каля 40 фестываляў, больш за 60 выстаў і больш за 250 іншых падзей. Падчас культурных імпрэзаў выступяць амаль 4 тысячы выканаўцаў.

IAR PR/нг