Беларуская Служба

Камандуючы ВМС Германіі падаў у адстаўку пасля заявы пра Крым і Пуціна

23.01.2022 09:29
Віцэ-адмірал заявіў, што Пуцін заслугоўвае павагі і што Украіна ніколі не верне Крым і не ўступіць у НАТА.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камандуючы ВМС Германіі віцэ-адмірал Кей-Ахім Шонбах падаў у адстаўку. Гэта звязанае з яго заявай пра прэзідэнта Расеі і ўкраінскі Крым. Віцэ-адмірал заявіў, што Пуцін заслугоўвае павагі і што Украіна ніколі не верне Крым і не ўступіць у НАТА.

Пасля гэтай заявы амбасадара Германіі ва Украіне выклікалі ў тамтэйшае Міністэрства замежных спраў. Як гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства, амбасадарка Анка Фельдхузен пачула, што словы віцэ-адмірала Шонбаха катэгарычна непрымальныя. Украінскі бок таксама выказаў глыбокае расчараванне пазіцыяй нямецкага ўраду адносна неперадачы зброі Украіне.

Раней кіраўнік украінскай дыпламатыі Дзмітрый Кулеба заяўляў, што прадстаўнікі нямецкіх уладаў сваімі заявамі і дзеяннямі падахвочваюць Расію да нападу на Украіну.

IAR/аз

Пасольства ЗША ў Кіеве просіць дазвол на эвакуацыю часткі супрацоўнікаў ды іх сем'яў

22.01.2022 09:46
Вашынгтон інфармаваў Кіеў, што эвакуацыя сем'яў дыпламатаў можа пачацца на наступным тыдні.