Беларуская Служба

«Украінская чыгунка» ў прыпыненні транзіту вінаваціць польскі бок

23.01.2022 11:32
Украіна блакуе транзіт грузаў у Польшчу, а ў якасці прычыны называе адсутнасць неабходнай інфраструктуры на польскім баку мяжы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Igor2008 /pixabay.com/CC0 Public Domain

«Украінская чыгунка» вінаваціць польскі бок у прыпыненні грузавых перавозак з Украіны ў Польшчу. Украіна блакуе транзіт грузаў у Польшчу, а ў якасці прычыны называе, між іншым, адсутнасць неабходнай інфраструктуры на польскім баку мяжы.

У прэс-рэлізе «Украінскай чыгункі» чытаем, што Польшча ўхіляецца ад сістэмнага вырашэння праблемы, што прычыняецца да доўгіх прыпынкаў вагонаў на мяжы і выніку пробкаў і ўскладнення руху па ўкраінскім баку. Акрамя таго, украінцы патрабуюць павышэння стаўкі за выкарыстанне сваіх вагонаў.

Тым часам паводле часткі экспертаў, блакаванне чыгуначнага транспарту ў Польшчу можа быць спробай прымусіць Польшчу да выдачы дазволаў на транзіт для ўкраінскіх фураў.

Нагадваем, у канцы лістапада «Украінская чыгунка» ўвяла бестэрміновую забарону на прыём для транспарціроўкі ў Польшчу ўсіх адпраўленняў.

Польская дзяржаўная чыгунка заявіла, што спыненне транзіту з'яўляецца беспрэцэдэнтным рашэннем, якое супярэчыць міжнародным канвенцыям.

IAR/аз