Беларуская Служба

МЗС Вялікабрытаніі заявіла пра пачатак вывазу некаторых супрацоўнікаў пасольства ў Кіеве

24.01.2022 10:50
Раней па той жа прычыне Дзяржаўны дэпартамент ЗША загадаў семʼям супрацоўнікаў пасольства ў Кіеве пакінуць Украіну.
Сцяг Вялікабрытанііjackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Некаторыя супрацоўнікі пасольства Вялікабрытаніі ва Украіне пакідаюць Кіеў з-за растучай пагрозы з боку Расіі, паведаміла ў панядзелак знешнепалітычнае ведамства Аб'яднанага Каралеўства. У заяве пры гэтым падкрэсліваецца, што брытанскае пасольства застаецца адкрытым і працягне выконваць свае задачы.

Адначасова МЗС Вялікабрытаніі не рэкамендуе жыхарам краіны здзяйсняць паездкі ва Украіну, за выключэннем выпадкаў крайняй неабходнасці.

Раней па той жа прычыне Дзяржаўны дэпартамент ЗША загадаў семʼям супрацоўнікаў пасольства ў Кіеве пакінуць Украіну, а таксама дазволіў зрабіць гэта добраахвотна некаторым супрацоўнікам дыпламатычнай місіі.

У апошні час у краінах Захаду, а таксама ва Украіне гучаць заявы аб магчымым уварванні Расіі на ўкраінскую тэрыторыю. Гэтыя паведамленні катэгарычна абвяргае Масква. Так, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў такую інфармацыю пустым і беспадстаўным нагнятаннем напружанасці.

вс